Як стаць пагранічнікам

Спрашивайте-отвечаем

turizm1Раней у «Браслаўскай звяздзе» была інфармацыя пра набор грамадзян на пасады ў пагранічную службу. Я таксама хацеў бы звязаць свой лёс з гэтай цікавай прафесіяй. Ці можна цяпер стаць пагранічнікам? Якія ёсць абмежаванні?

Аляксей, г. Браслаў.

Як патлумачыў памочнік начальніка Полацкага пагранічнага атрада па рабоце са СМІ Дзяніс Глебка, якраз цяпер аддзяленне пагранічнага кантролю “Урбаны” набірае на ваенную службу па кантракце кандыдатаў, але толькі мужчын, на пасады афіцэраў і прапаршчыкаў. Для таго, каб стаць пагранічнікам, неабходна мець сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю, высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі. Разглядаюцца кандыдаты ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў (у тым ліку і без праходжання тэрміновай ваеннай службы).

У ваеннаслужачых-пагранічнікаў ёсць шэраг прывілеяў. Яны атрымліваюць водпуск у залежнасці ад тэрміну службы, ім гарантуецца прававая і сацыяльная абарона, стабільнае грашовае забеспячэнне ад 400 рублёў, прадастаўляецца камерцыйнае жыллё ці кампенсацыя за паднаём.

Больш падрабязную інфармацыю пра вакансіі і паступленне на службу можна атрымаць па тэлефоне 8 (029) 714-00-19 (МТС).