КАБ КУПАННЕ НЕ АБЯРНУЛАСЯ ТРАГЕДЫЯЙ

Главное Происшествия

kupanieЗа 6 месяцаў бягучага года ў Віцебскай вобласці ад знешніх прычын загінулі 10 дзяцей. З іх чацвёра патанулі, трое сталі ахвярамі ДТЗ, яшчэ трое — пацярпелі ад іншага.

Лета — пара, калі непаўналетнія часта застаюцца без нагляду дарослых. Між тым небяспека можа чакаць літаральна на кожным кроку: вада, дарогі з актыўным рухам, кар’еры і іншае.

Нягледзячы на прынятыя меры, застаюцца актуальнымі пытанні невыканання непаўналетнімі элементарных патрабаванняў бяспечных паводзін, а таксама пакідання бацькамі малых без нагляду. Аналіз паказвае, што гэтыя прычыны, а таксама ўжыванне спіртных напіткаў, залішняя самаўпэўненасць і аднача сова нявопытнасць падлеткаў вядуць да няшчасных выпадкаў і трагедый.

У сувязі са спякотным надвор’ем яшчэ раз нагадваю, што купацца па-за ўстаноўленымі для гэтага месцамі забаронена. Таксама непаўналетнім нельга ісці ў ваду без нагляду дарослых, якія ўмеюць плаваць.

■ Валянцін ЯНКОВІЧ, начальнік ІСН РАУС.