Браслаўчане на “ДНІ ВЫШЫВАНКІ”

Акции, конкурсы, выступления В свободное время Калейдоскоп

P6040091 У Год культуры ва ўсіх кутках Беларусі праходзіць шмат разнастайных ме- рапрыемстваў. Адно з іх па ініцыятыве БРСМ ладзілася ў сталіцы напярэдадні Дня Незалежнасці краіны. Маштабны творчы праектвята “Дзень вышыванкі” сабраў прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў, сярод якіх былі і браслаўчане.

Праект накіраваны на папулярызацыю нацыянальных традыцый, пашырэнне культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці беларусаў, захаванне сувязі пакаленняў. Невыпадкова, бо менавіта “вышыванка” з’яўляецца візітнай карткай беларусаў, перадае эстэтычны густ народа, асаблівасці гістарычнага і культурнага развіцця краіны, сувязь беларусаў з іншымі народамі. Раней вышыванкай аздаблялі народныя касцюмы, тканыя вырабы, прадметы побыту. У розных кутках краіны яна была свая. Сёння вышыванка вяртаецца ў моду. Яе ўсё часцей можна ўбачыць у адзенні маладых людзей, якія такім чынам падкрэсліваюць адзінства і згуртаванасць народа. Таму менавіта саюз моладзі арганізаваў “Дзень вышыванкі”.

P6040149Удзельнікамі праекта-свята сталі творчыя клубы, аб’яднанні, грамадскія арганізацыі, прадстаўнікі субкультур, творчая моладзь, спартсмены і артысты з усёй краіны. Культуру нашага раёна на мерапрыемстве прадставілі майстры і мастакі клуба народнай творчасці “Ля возера”, дуэт музыкантаў дзіцячай школы мастацтваў, райкам БРСМ.

Праграма “Дня вышыванкі” была насычаная. Мінчане і госці сталіцы маглі завітаць на выстаўку-продаж вырабаў майстроў народных промыслаў “Красуйся, горад майстроў”, прыняць удзел у майстар-класах, якія ў тым ліку ладзілі і прадстаўнікі клуба майстроў “Ля возера”. Да таго ж браслаўчане прадэманстравалі адметныя для нашага рэгіёну адзенне, гульні, побыт, промыслы і іншае.

Святочную праграму працягнуў арт-парад “Пад сцягам з вышыванкай”. Па вуліцах сталіцы прайшлі прадстаўнікі розных субкультур, прафесій, аб’яднанняў, моладзь у нацыянальных касцюмах. Сярод іх была і дэлегацыя Браслаўшчыны.

Акрамя гэтага, прайшла акцыя “Гэта наша”, інтэрак- тыўная экспазіцыя тэматычных пляцовак- прэзентацый “Фолк-кірмаш”, рыцарскія турніры “Адважны рыцар”, канцэрт “Арт-фолк”, а скончыўся “Дзень вышыванкі” дыскатэкай для моладзі “Вышыванка.by”.

■ Таццяна ПЯТУШКА.