Кацярына Баліка — балетмайстар РЦК

Люди

IMG_0858Кацярына Баліка — балетмайстар Раённага цэнтра культуры і кіраўнік ансамбля барабаншчыц “Брава”. Яна прыехала працаваць на Браслаўшчыну ў 2009 годзе пасля заканчэння Віцебскага каледжа мастацтваў.

Кацярына займаецца падрыхтоўкай танцаў да шоу-праграм, канцэртаў, нумароў салістаў і сама прымае непасрэдны ўдзел у іх. Асаблівы гонар дзяўчыны — ансамбль барабаншчыц, выступленні якога заўсёды выклікаюць бурныя апладысменты гледачоў.

■ Тэкст і фота Алены НАБЕЕВАЙ.