УРАЧЫСТАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА Ў ОПСЕ

Главное

SAM_1672У мінулую нядзелю ажыўлена было на опсаўскай плошчы ля абеліска загінулым падчас Вялікай Айчыннай вайны. Прадстаўнікі мясцовай улады, праўлення СВК “Маяк Браслаўскі”, працоўных калектываў, школьнікі сабраліся тут на ўрачыстае мерапрыемства з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Па традыцыі мінутай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто змагаўся за вызваленне Радзімы, яе свабоду і незалежнасць, ахвяраваў сваім жыццём дзеля таго, каб нашчадкі маглі мірна жыць і працаваць.

Са словамі віншаванняў звярнуліся да прысутных кіраўнік спраў Опсаўскага сельвыканкама Людміла Лях, старшыня СВК “Маяк Браслаўскі” Рамуальд Шукель, а браслаўскі паэт Данііл Валчок прачытаў кранальныя вершы. У сваіх выступленнях яны адзначылі вялікі ўклад беларусаў у барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і падкрэслілі адказнасць сучаснікаў за будучыню Айчыны.

Як даніну памяці загінулым прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі да абеліска, а таксама да помніка мірным жыхарам — ахвярам вайны на мясцовых могілках.

Святкаванне важнай даты аб’яднала людзей розных пакаленняў, усіх тых, хто шануе гісторыю нашай краіны.

■ Жанна БЯЛЬКО.