СВЯТА БЕЛАРУСКАГА НАРОДА

Главное

IMG_3343У нядзелю, 3 ліпеня, беларусы адзначылі адно з самых значных святаў нашай краіны — Дзень Незалежнасці. На рэферэндуме 1996 года абсалютная большасць насельніцтва краіны прагаласавала за тое, каб наш Дзень Незалежнасці прыпадаў менавіта на гэтую дату, якая супадае з днём вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У гэтым ёсць вялікая гістарычная праўда: мы, беларусы, першымі прынялі на сябе ўдар фашысцкіх полчышчаў на Савецкі Саюз, дзе кожны трэці жыхар краіны загінуў у гарніле страшнай вайны, дзе ад старога да малога ўзняліся на барацьбу з карычневай навалай, а ў ліпені 1944 дружнай грамадой узяліся за аднаўленне дашчэнту IMG_3360разбуранай гаспадаркі. Таму для ўсіх нас гэтае свята з’яўляецца сімвалам стойкасці і мужнасці, стваральнасці і міралюбства. Нездарма кажуць, што народ, які не хоча памятаць свайго мінулага, не мае будучыні. А паколькі мы, беларусы, свята помнім пра тых, хто прынёс нам перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, не дапускаем гераізацыі сумніўных «нацыянальных патрыётаў», а ў гэты дзень аддаём павагу тым, хто паў смерцю храбрых на франтах, у партызанскіх атрадах, без звестак прапаў, загінуў у лагерах смерці ці падвалах гестапа, то Беларусь сваю будучыню мае. І IMG_3375гэта пацвярджаецца 25-ю гадамі нашага суверэнітэту.

Урачыстая дата была адзначана парадам войск у Мінску, разнастайнымі святочнымі мерапрыемствамі ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах рэспублікі, ля мемарыяльных комплексаў, узведзеных у памяць ахвяр фашызму.

У Браславе калона прадстаўнікоў працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў IMG_3390раёна, наперадзе якой ішлі ветэраны вайны і ганаровыя грамадзяне, ад цэнтральнай плошчы ў 11 гадзін раніцы рушыла да помніка воінам-вызваліцелям. Там па традыцыі прайшоў мітынг-рэквіем, які пачаўся з музыкальна-тэатралізаванага прадстаўлення. Трэба сказаць, што сёлетняя кампазіцыя, на мой погляд, была самай кранальнай і брала за душу, у параўнанні з леташнімі, якія ладзілі работнікі РЦК.

Урачысты мітынг адкрыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская. Прысутных віталі старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі, ганаровы грамадзянін Браслаўскага раёна Генадзь Карла, дэлегат V Усебеларускага сходу ўрач ЦРБ Андрэй Грыгор’еў.IMG_3377

Удзельнікі мітынгу, гараджане пад гукі стрэлаў ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. Затым святкаванне Дня Незалежнасці перамясцілася ў лесапарк «Леснічоўка», дзе адбыўся канцэрт калектываў і салістаў Браслаўшчыны.

Гледачы дружнымі апладысментамі сустракалі і суправаджалі добра знаёмых ім артыстаў, якія выконвалі песні ваенных гадоў і сучаснай эстрады.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ. Фота аўтара.