Ляскалі абцасікі

Калейдоскоп Спорт и здоровье

IMG_3455У час святочнага канцэрта ў лесапарку «Леснічоўка», прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі раённага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ арганізавалі вясёлы забег «На абцасіках». У ім прынялі ўдзел 5 юных браслаўчанак: Валянціна Арсоба, Таццяна Быкоўскіх, Вольга Данілава, Марына Анецька і Вольга Пецюкевіч.IMG_3470 (Medium)

Гледачы з задавальненнем назіралі за гэтым відовішчам, а дзяўчаты ўсваю чаргу стараліся паказаць лепшы вынік. Першай фінішавала Таня Быкоўскіх. Усе ўдзельніцы атрымалі дыпломы райкама БРСМ, а пераможніцы — яшчэ і медалі.

■ Тэкст і фота Аляксандра АЗЕВІЧА.