Ці стала лепшай наша турыстычная інфраструктура?

Общество Строительство. ЖКХ. Благоустройство

IMG_0434У разгары турыстычны сезон. Сотні ці нават тысячы гасцей Браслаўшчыны штодзень ацэньваюць наш рэгіён звонку, што называецца, свежым вокам. Але ці ёсць у нас на што паглядзець? Ці стаў Браслаў зручным для адпачываючых? Што і ў які бок змянілася ў плане турыстычнай прывабнасці нашага краю? Адказы на гэтыя пытанні “Браслаўская звязда” шукала з дапамогай інтэрнэту.

Мы прапанавалі браслаўскім карыстальнікам папулярных сацыяльных сетак ацаніць змены ў турыстычнай інфраструктуры раёна, якія адбыліся за апошнія гады. У апытанні паўдзельнічалі больш за 550 чалавек.IMG_0493

Як высветлілася, не бачаць змяненняў у гэтай сферы 14% апытаных. Сорак тры працэнты рэспандэнтаў выказалі IMG_0030меркаванне, што турыстычная інфраструктура Браслаўшчыны палепшылася нязначна, а 30% далі праведзенай рабоце больш высокую ацэнку і абралі варыянт “Значна палепшылася”. Каля 20 чалавек, або 4% удзельнікаў апытання, адказалі, што інфраструктура пагоршылася. Не змаглі даць канкрэтны адказ 9% апытаных.

Такім чынам, вынікі апытання даюць падставу меркаваць, што браслаўская грамадскасць у цэлым станоўча ацэньвае праведзеную работу па павышэнні турыстычнай прывабнасці Браслаўшчыны. Хочацца думаць, што шматлікія турысты з ёй салідарныя. ■

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.