ПА-БЕЛАРУСКУ І З НАРОДНЫМ КАЛАРЫТАМ

В свободное время Выставки Калейдоскоп Общество

IMG_3226Летнія кірмашы рамёстваў даўно палюбіліся як браслаўчанам, так і шматлікім гасцям, нават сталі своеасаблівай фішкай нашага турыстычнага краю. Сёлета першы такі фэст пад назвай “Купальскі вянок” прайшоў у нядзелю на звыклай пляцоўцы каля музея традыцыйнай культуры. І хоць на кірмашы было нешматлюдна, але той, хто прыйшоў, ніколькі не пашкадаваў, бо марна бавіць час не прыйшлося.

Тут з першых крокаў, як заўсёды, свая атмасфера і адметны каларыт: у паветры лунае беларуская музыка, майстры ў адмысловых касцюмах, старажытныя народныя рамёствы перапляліся з IMG_3228сучаснымі тэхнікамі. Ткацтва, пляценне з саломкі і лазы, ганчарства, разьба па дрэве, выраб лялек-абярэгаў — усяго не пералічыць, чым славяцца браслаўскія ўмельцы.

Удзельнікаў і гасцей кірмашу вітала Эла Зінкевіч, а падхапілі яе словы артысты народнага ансамбля беларускай песні “Сябрына”. Сама назва “Купальскі вянок” падказвала тэматыку творчага свята. Прысутных чакалі купальскія песні і вясёлыя забавы. Дзяўчаты, IMG_3214напрыклад, маглі прадэманстраваць сваё ўменне плесці вянкі, але зрабіць гэта трэба было і хутка, і прыгожа. Таксама ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у віктарыне, пагулялі ў беларускую гульню “Цярэшка”. А сябар кірмашу Галляш Сялява прапанаваў IMG_3218патанцаваць пад дуду. Некалькі хвілін практыкі — і хлопцы з дзяўчатамі пусціліся ў скокі. Пазней госці змаглі прыняць удзел яшчэ ў некалькіх майстар-класах, якія праводзілі майстры і мастакі народнага клуба “Ля возера”.

У рамках першага летняга кірмашу адбылося і адкрыццё выставы “Браслаўская палітра”. У экспазіцыі прадстаўлены творы 5 мастакоў — Яна Рыдзікі, Аліны IMG_3271Трукан, Мікалая Стаса, Юліі Шылай і Чэслава Жусяля. Усе творы розныя па жанры і тэматыцы, але кожны адметны па-свойму, яны заварожваюць глыбінёй аўтарскіх думак.

Першы сёлетні кірмаш завяршыўся. Браслаўчане разам з гасцямі горада атрымалі асалоду і пакінулі на памяць не толькі добры настрой, але і сувеніры, у якіх любоў і душа нашых майстроў. ■

Вера БУЛАНАВА. Фота аўтара.