КУПАЛЛЕ на Браслаўшчыне. Фота.

Акции, конкурсы, выступления В свободное время

IMG_0274Адным з найбольш яскравых, маляўнічых і паэтычных святаў у беларусаў было і застаецца Купалле. Яно захавалася да нашых дзён, жыве і развіваецца ў новых сучасных умовах.

На мінулым тыдні браслаўчане далучыліся да старадаўніх традыцый і прыйшлі ў Леснічоўку, каб у разгар лета, як калісьці нашыя продкі, ушанаваць Агонь, Ваду і Зямлю. Сёлета прырода зміласцівілася з людзей і падарыла на свята цудоўнае надвор’е, а разам з ім і такі ж настрой. Гандлёвыя рады з прысмакамі і IMG_3065сувенірамі, дзіцячыя забавы, падрыхтаванае загадзя вогнішча — усё заклікала на Купалле. І не дзіўна, што многія прыйшлі сем’ямі.

А адкрываў свята народны ансамбль беларускай песні “Сябрына”. Вясёлыя песні, харавыя і сольныя, задалі тон далейшаму дзейству. Калі ж на пляцоўку выйшлі артысты тэатра гульні “Лёлі” і прыгожыя дзяўчаты ў белых сукенках з вянкамі на галовах, браслаўчане зIMG_3100разумелі: пачынаецца нешта цікавае. Але ж не чакалі, што самі стануць галоўнымі героямі свята. Дзве каманды дзяўчат і хлопцаў змагаліся за прызы. У конкурсах, скоках і перацягванні каната ім прыйшлося паказаць і свае IMG_3097харэаграфічныя здольнасці, і моц са спрытам. Добры настрой падхапілі эстрадныя артысты Раённага цэнтра культуры. Сучасныя мелодыі перапляталіся з даўно вядомымі, а словы “Купалінкі” здаваліся магічнымі ў гэтую ноч.

Не менш відовішчным было і шэсце з факеламі, якое падрыхтавалі актывісты БРСМ. Разам з гледачамі яны прайшліся да возера, дзе па старадаўняй традыцыі пусцілі вянкі, сплеценыя з летніх IMG_3116зёлак, на ваду. Тут жа браслаўчан чакаў святочны феерверк.

Апагеем Купалля стала запальванне сімвалічнага вогнішча, агонь якога, па павер’і, цудадзейны. Верачы ў яго ачышчальную сілу, браслаўчане завялі карагоды. І хто яго ведае, можа, каму і

 

 

IMG_3150 IMG_3179

IMG_3157IMG_3070пашанцавала ў самую кароткую ноч знайсці тую чароўную папараць-кветку і з’яднацца з прыродай. ■

Вера БУЛАНАВА. Фота аўтара.