НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПАРК «БРАСЛАЎСКІЯ АЗЁРЫ» ў трансгранічным маршруце

Главное Отдых

turizm_d_850Беларусь і Расія плануюць стварыць 500-кіламетровы трансгранічны турыстычны маршрут, у склад якога ўвойдуць нацыянальныя паркі «Смаленскае Паазер’е», «Себежскі», «Нарачанскі», «Браслаўскія азёры» і Бярэзінскі біясферны запаведнік.

Ідэя была адобрана на 3-ім сумесным пасяджэнні калегіі прыродаахоўных ведамстваў дзвюх краін, якое прайшло ў Маскве ў маі гэтага года.

Унікальны праект атрымаў ўмоўную назву «Па запаведных мясцінах Паазер’я», а яго галоўнай задачай стане развіццё экалагічнага турызму, адукацыі і выхавання ў абедзвюх краінах.

Сумесны трансгранічны турыстычны маршрут па Пскоўскай і Смаленскай абласцях Расіі і па Віцеб- скай і Мінскай абласцях Беларусі плануецца запусціць да вясны наступнага года. На дадзены момант спецыялісты распрацоўваюць тур з разлікам на два дні знаходжання. Шматкіламетровая сцежка праляжа і па тэрыторыі нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Дарэчы, Беларусь і Расія маюць даўнія і непарыўныя сувязі, у тым ліку ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. У сусветнай практыцы развіццё сумесных трансгранічных маршрутаў паміж нацыянальнымі паркамі і іншымі асабліва ахоўнымі прыроднымі тэрыторыямі ўжо даўно сябе до- бра зарэкамендавала. ■

Падрыхтавала Вера БУЛАНАВА.