АЛЁ, РЭДАКЦЫЯ СЛУХАЕ

Главное Спрашивайте-отвечаем

i (1)На “гарачую лінію”, якая працуе ў рэдакцыі, паступае шмат розных пытанняў, уздымаюцца праблемы, гучаць прапановы. Нярэдка сярод тэлефонных званкоў бываюць удзячнасці.

Напрыклад, нядаўна ў рэдакцыю патэлефанавала жыхарка дома № 9 па вуліцы Кастрычніка, якая прасіла на старонках газеты выказаць удзячнасць начальніку ўчастка жылфонду ДП “Браслаў-камунальнік” Аляксандру Пальчэўскаму за аператыўную дапамогу па добраўпарадкаванні двара. У прыватнасці, камунальнікі, па просьбе жыхароў, у кароткі тэрмін зрабілі новую пясочніцу, прывезлі пясок і пафарбавалі лавачкі.

А вось жыхарку Відзаўскага сельсавета непакоіла пытанне, дзе мож- на пакарміць і пераапрануць грудное дзіця падчас візіту ў Браслаўскую паліклініку. Як патлумачыла загадчык паліклінікі Алеся Вязіцкая, можна звяртацца ў дзіцячую кансультацыю. Там падкажуць і дапамогуць вырашыць пытанне.

Шаноўныя чытачы, нагадваем вам, што падзяліцца цікавымі гісторыямі, расказаць пра праблемы і выказаць свае меркаванні можна рознымі спосабамі:

— патэлефанаваць на “гарачую лінію” 62-8-86 кожны панядзелак з 10.00 да 11.00;

— напісаць у рэдакцыю пісьмо на паштовы (211969, Браслаў, вуліца Садовая, 59) ці электронны адрас (bras_ prav@cmi.by ці braslav_star@mail.ru);

— пакінуць каментарый ці задаць пытанне на сайце нашай газеты www. braslav-star.by.