Ствараюцца часовыя міжгаспадарчыя атрады

Деньги
  •  IMG_6868Рашэннем райвыканкама «Аб арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемствах па нарыхтоўцы травяністых кармоў у сельскагаспадарчых арганізацыях у 2016 годзе» для больш эфектыўнага выкарыстання тэхнікі, павелічэння тэмпаў работ на сенажацях прадугледжваецца стварэнне часовых міжгаспадарчых атрадаў. Зацверджаны і спецыяльны спіс агрэгатаў, якія павінны пераязджаць з адной гаспадаркі ў іншую ў выпадку паломак, адсутнасці гаруча-змазачных матэрыялаў

Такі падыход дае магчымасць не толькі больш эфектыўна выкарыстоўваць тэхнічны парк, а і рыхтаваць больш якасныя кармы за кошт скарачэння тэрмінаў закладкі сянажных траншэй, узмоцненай трамбоўкі.

IMG_6870
Алег Крывашонак — лепшы механізатар атрада.

На гэтым тыдні першымі свае сілы аб’ядналі КУСП «Браслаўскі» і ААТ «Браслаўскі райаграсэрвіс». У панядзелак на сенажаці за вёскай Гайлешы ў адзіным атрадзе працавалі 4 касілкі, 2 КВК, 2-е грабляў, 5 адзінак на адвозцы зялёнай масы. Па разліках дырэктара аграсэрвіса Аляксандра Смольніка, такой колькасцю тэхнікі можна за светлавы дзень рыхтаваць да 600 тон сенажу. Праўда, у першы дзень яго заклалі 280 тон. А ў аўторак у траншэі паступіла ўжо 336 тон.

На днях аб’яднаны атрад плануе адправіцца на палеткі КУСП «Браслаўскі». Яно і сапраўды талакой лягчэй упраўляцца.

Аляксандр АЗЕВІЧ. Фота аўтара.