Відзаўчане за ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ

Здоровье

DSC08046Раённы камітэт ГА БРСМ шмат працуе над занятасцю падлеткаў у вольны час. Для іх ладзяцца розныя конкурсы, акцыі, спартыўныя святы. Пад асаблівай увагай райкама арганізацыя вольнага часу маладых людзей, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх ці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Вось і на мінулым тыдні для такой катэгорыі падлеткаў, якія вучацца ў Відзаўскім каледжы, райкам БРСМ сумесна з камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама і ІСН Браслаўскага РАУС арганізавалі спартакіяду “За здаровы лад жыцця”. Гэта не першае такое мерапрыемства, і, як паказвае практыка, спартыўнае свята заўсёды на ўра ўспрымаецца маладымі людзьмі. Так было і на гэты раз.

DSC08062Усяго ў спартакіядзе паўдзельнічалі каля 50 хлопцаў і дзяўчат. Спа- чатку маладыя людзі вы- значалі, хто з іх самы хуткі ў кросе. Потым хлопцы паспаборнічалі за званне каманды-лідара ў міні-футболе, а дзяўчаты тым часам пагулялі ў пляжны валейбол.

— Добрае надвор’е і пазітыўны настрой натхнялі навучэнцаў каледжа на перамогу. Каманды і асобныя юныя спартсмены стараліся паказаць усё, на што годныя. Тым больш што ў журы спаборніцтваў былі намеснік старшыні КСН Людміла Хілько і інспектар ІСН Браслаўскага РАУС Сяргей Шаўчук. Спадзяюся, мерапрыемства ва ўсіх удзельнікаў пакінула DSC08073толькі станоўчыя эмоцыі. А яшчэ пераканала ў тым, што лепш займацца спортам, весці здаровы лад жыцця, чым бавіць час за дрэннымі ўчынкамі ці ў нядобрай кампаніі, — расказвае в. а. першага сакратара райкама БРСМ Надзея Плясун.

Напрыканцы спартыўнага свята лепшыя каманды і асобныя навучэнцы атрымалі дыпломы і салодкія прызы ад арганізатараў. А яшчэ маладыя людзі выказалі жаданне, каб такія мерапрыемствы праходзілі часцей.

Таццяна ПЯТУШКА.