У філіяле “Браслаўрыба” ВЫЯЎЛЕНЫ НЕДАХОПЫ

Главное

elekt-30Дзяржаўныя інспектары Віцебскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў правялі планавую праверку выканання патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у частцы рацыянальнага выкарыстання паліва, электрычнай і цеплавой энергіі і іншых патрабаванняў, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам у сферы энергазберажэння, у філіяле “Браслаўрыба” ААТ “Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат”.

У ходзе маніторынгу былі выяўлены некаторыя недахопы. Так, у цеплавым пункце і вытворчых цэхах прадпрыемства адсутнічалі зацверджаныя ва ўстаноўленым парадку нормы расходу паліў- на-энергетычных рэсурсаў на адзінку прадукцыі, цеплаізаляцыя на дзеючых параправодах і запорнай арматуры, адзначаліся ўцечкі пары. Па выніках праверкі ў адпаведнасці з КоАП Рэспублікі Беларусь складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненні да адказных асоб прадпрыемства. Кіраўніцтву філіяла выдадзена прадпісанне на ўхіленне выяўле- ных парушэнняў. Тэрміны пастаўлены на кантроль у Віцебскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Павел ДУБАВЕЦ, дзяржінспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР