ПРЫЁМ ВЯДЗЕ ПАРЛАМЕНТАРЫЙ

Главное Новости

IMG_1871Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мечыслаў Морхат 6 чэрвеня наведаў Браслаўшчыну з рабочым візітам.

У яго рамках парламентарый правёў прамую лінію і асабісты прыём у Ахрэмавецкім сельсавеце. Зваротаў да дэпутата было няшмат. Тэлефонны званок паступіў ад жыхароў вёскі Дукелі Опсаўскага сельсавета, і адзін браслаўчанін прыехаў на асабісты прыём. Па іх пытаннях Мечыслаў Морхат даў тлумачэнні і слушныя парады.

Акрамя гэтага, дэпутат пацікавіўся станам спраў на тэрыторыі сельсавета ў яго старшыні Дзіяны Тарун, а таксама наведаў некаторыя сацыяльна-культурныя аб’екты аграгарадка і пагутарыў з мясцовымі жыхарамі.

Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.