ВЯЗУЦЬ ПАСАЖЫРАЎ І ГРУЗЫ

Новости
IMG_6784
Вадзіцель Валерый Кандрацьеў рыхтуе самазвал для праходжання тэхагляду.

Асноўным відам дзейнасці філіяла “Аўтатранспартнае прад- прыемства № 18” з’яўляецца аказанне паслуг па аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў.

Па словах начальніка аддзела перавозак АТП № 18 Валянціна Савіцкага, за мінулы перыяд года найбольшую ўдзельную вагу ў агульных даходах прадпрыемства занялі даходы, атрыманыя ад пасажыраперавозак, — 52,5%.

Філіял абслугоўвае 4 міжгароднія маршруты — 2 на Мінск (праз Ілью і Глыбокае), на Наваполацк і Віцебск. І хоць у агульным аб’ёме перавозкі пасажыраў іх доля нязначная, але па выручцы ўсё роўна перавышае як прыгарадныя, так і гарадскія перавозкі. Апошнія не акупляюць сябе, і частка затрат пакрываецца з раённага і абласнога бюджэтаў.

Для задаволення патрэб браслаўчан у грамадскім транспарце функцыянуюць га- радскія маршруты. Валянцін Савіцкі адзна- чае, што іх сетка спраектавана такім чынам, каб ахапіць усе важнейшыя часткі горада і забяспечыць пад’езд практычна да ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў. Графікі руху састаўлены і з улікам значнага ажыўлення ў часы пік — з 6.23 да 8.45; з 12.23 да 14.45 і з 16.34 да 18.15 (перавышэнне патрабаванняў сацыяльных стандартаў больш за 200%). У прыгарадным накірунку АТП № 18 абслугоўвае 19 маршрутаў, забяспечваючы тым самым патрабаванні сацыяльных стандартаў сувязі паміж райцэнтрам і населенымі пунктамі раёна. Прычым па асобных маршрутах выкананне сацыяльных стандартаў складае больш за 300%.

Акрамя рэгулярных рэйсаў, АТП № 18 актыўна шукае партнёраў для аўтобусных перавозак з пагадзіннай аплатай. Сёлета, напрыклад, па заяўках ад насельніцтва і арганізацый былі арганізаваны паездкі ў Маскву, Сергіеў Пасад, Пушкінскія Горы, Смаленск, Мір, Нясвіж, Гомель, Навагрудак, Пскоў і г. д.

У дачыненні ж да грузавых перавозак В. Савіцкі падкрэслівае, што яны заўжды з’яўляліся прыярытэтнымі для прадпры- емства, даходы ад іх складалі больш за 50% у агульным аб’ёме. Але ў выніку канкурэнцыі на рынку такіх паслуг інтарэсам прадпрыемства не заўжды адпавядаюць тыя ўмовы, што дыктуе заказчык. Адмоў- на ўплывае і зношанасць рухомага саста- ву, што цягне за сабой вымушаныя прастоі, павелічэнне затрат на рамонт. Тым не менш асноўнымі заказчыкамі грузаперавозак з’яўляюцца рамонтныя дарожна-бу- даўнічыя арганізацыі ці дарожнаэксплуатацыйныя прадпрыемствы з Шаркаўшчыны, Полацка, Віцебска, Оршы, Гомеля. А сёння 10 самазвалаў задзейнічаны на будаўніцтве Другой мінскай кальцавой дарогі (МКАД-2).

Ёсць у АТП № 18 і 4 вялікагрузныя аўтамабілі, якія здзяйсняюць міжнародныя перавозкі грузаў пераважна па заказах фірм з Латвіі і Літвы.

За 5 месяцаў года грузавыя перавозкі прынеслі даход каля 3650 млн руб. — 39,9% агульнага аб’ёму даходаў па філіяле. Завяршаючы нашу размову, В. Савіцкі па- жадаў назваць лепшых вадзіцеляў грузавога парку, чый уклад у агульную справу за мінулы перыяд года найбольш значны, — маладога вадзіцеля Рамана Сцефановіча (пtравёз найбольшую колькасць грузаў — 21,1 тыс. т), вадзіцеля самазвала Уладзіміра Турка (прывёз найбольш даходаў па самазвальным парку — 294,9 млн руб.) і вадзіцеля Гендрыка Скур’ята (на міжнародным накірунку прывёз найбольш даходаў — 367,2 млн руб.).

Казімір ПЯТУШКА. Фота аўтара.