Сустрэча актыву раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”

Новости

IMG_1529У мінулы чацвер у зале пасяджэнняў Браслаўскага філіяла Глыбоцкага МКК адбылася сустрэча актыву раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, на якой яе старшыня Віталь Далжэнка прадставіў прысутным кіраўнікам трыццаці “пярвічак” новага вядучага спецыяліста па арганізацыйна кадравых пытаннях Таццяну Быкоўскіх. У ходзе мерапрыемства яго ўдзельнікі таксама абмеркавалі актуальныя пытанні. Адно з іх тычылася адпаведнага падыходу ў асвятленні шматлікіх акцый і ініцыятыў патрыятычнай, сацыяльнай, спартыўнай і культурна-масавай накіраванасці, праведзеных членамі “Белай Русі”. Цяпер ва ўстановах і арганізацыях, у якіх дзейнічаюць “пярвічкі”, будуць прыгожыя і зручныя інфармацыйныя стэнды, аформленыя ў адзіным стылі.

Тэкст і фота Жанны БЯЛЬКО.