НЕ ПРЫБРАЎ ЗА САБОЙ — АДКАЗВАЙ

Человек и закон

3517015579Думаю, кожны чалавек, які прыйшоў на бераг вадаёма пакупацца ці адпачыць і бачыць кучы смецця, пачне абурацца, маўляў, куды глядзяць арандатары і карыстальнікі, на якіх ускладзены абавязкі па ўтрыманні ў чысціні берагавых ліній. Але рэдка хто задумваецца, адкуль узялося гэтае смецце. Можа, сам у час зімовай рыбалкі пакінуў яго на лёдзе, а вясной усё хвалямі прыбіла да берага. Ці ў час папярэдняга адпачынку не прыбраў за сабой, і вецер разнёс пластык і паперу па наваколлі.

Мы патрабуем ад арандатараў і карыстальнікаў вадаёмаў, камунальнай службы падтрымліваць берагі і месцы адпачынку ў належным санітарным стане, і яны гэтым займаюцца. Але ж за кожным чалавекам наглядчыка не паставіш, як не паставіш пад кожным кустом смеццезборнік. Таму чысціня ў першую чаргу залежыць ад нас саміх, нашай унутранай культуры.

Настала лета — сезон водпускаў, ма- савага купання, сямейнага адпачынку ў выхадныя дні на прыродзе. А хутка пачнецца і сезон збору ягад. Таму хачу давесці да ведама ўсіх, што за забруджванне вадаёмаў, прыбярэжных палос, лесу, хмызнякоў Кодэксам аб адміністрацыйных па- рушэннях прадугледжана грашовае пакаранне. І не малое.

Так, забруджванне лясоў дзяр- жаўнага фонду, хмызнякоў, якія не ўваходзяць ва ўзгаданую катэгорыю, адходамі, сцёкавымі водамі, іншым чынам абыдзецца для грамадзян штрафам да 20 БВ, ІП — до 50, юрасобам — да 300 базавых велічынь.

За забруджванне паверхневых або падземных вод прадугледжаны штраф ад 4 да 20 БВ для грамадзян, да 100 — для ІП і да 500 БВ — для юрыдычных асоб.

Парушэнне рэжыму ўтрымання водаахоўных зон, прыбярэжных палос або водаахоўнага рэжыму на водазборах караецца штрафам у памеры да 10 БВ (грамадзяне), да 30 (ІП) і да 50 БВ (юрасобы).

Дзеянні, якія выклікалі эрозію глебы ці іншыя шкодныя наступствы, або незахаванне рэжыму гаспадарчай дзейнасці, устаноўленага для водаахоўных зон, пацягнуць на штраф грамадзянам у памеры ад 10 до 30 БВ, ІП — ад 10 да 50 і юрасобам — да 200 БВ.

Уладзімір ЯГОРАНКАЎ, дзяржінспектар міжраённай інспекцыі АЖіРС.