ЧАРГОВЫЯ НЕЛЕГАЛЫ НА МЯЖЫ

Государственная пограничная политика Происшествия

granicaНапружанымі для полацкіх пагранічнікаў выдаліся мінулыя выхадныя. Так, у Браслаўскім раёне вайскоўцы ў зялёных фуражках спынілі спробу выхадца з Каўказа нелегальна перасячы беларуска-латвійскую мяжу.

Зрабіць гэта ўдалося дзякуючы добра наладжаным сувязям з мясцовымі жыхарамі. Адзін з іх і паведаміў пагранічнікам пра знаходжанне невядомага мужчыны каўказскай знешнасці ў пагранічнай зоне.

Тут жа трывожная група адправілася на пошук і праз некаторы час затрымала на подступах да мяжы грамадзяніна Грузіі. Падчас высвятлення абставін стала вядома, што ў Беларусь ён прыбыў авіярэйсам, а ўжо потым накіраваўся на Браслаўшчыну. У Еўропе, як патлумачыў мужчына, ён марыў знайсці лепшыя ўмовы для жыцця.

Затрыманы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па некалькіх артыкулах Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях: за спробу перасячы мяжу, парушэнне пагранічнага рэжыму і правілаў знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь замежных грамадзян. Ён будзе дэпартаваны з краіны, закрыюць мужчыну і ўезд на яе тэрыторыю на 5 гадоў.

Кіраўніцтва Полацкага пагранічнага атрада звяртаец- ца да жыхароў прыгранічча з просьбай паведамляць у бліжэйшыя падраздзяленні пагранічнага атрада пра знаходжанне паблізу мяжы ў лясных масівах і населеных пунктах невядомых асоб. Зрабіць гэта можна па тэлефонах: (80214) 45-20-75 — Полацкі пагранічны атрад; 35-1-20 — аддзел пагранічнай службы “Опса”; 35-0-45 — пост “Урбаны”; 26-3-48 — пост “Карасіна”; 28-8-51 — пост “Пакульня”; 28-7-82 — пост “Відзы”; 23-3-00 — пост “Казяны”; 25-1-89 — застава “Друя”; 23-9-92 — застава “Плюсы”.

Полацкі пагранічны атрад.