НА СЕНАКОС АГУЛЬНАЙ ГРАМАДОЙ

Экономика и финансы

IMG_6774Чарговая калегія ўпраўлення сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання праводзілася на аб’ектах ААТ «Слабодка-агра» ў пашыраным складзе. Акрамя кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, на яе запрасілі старшынь сельвыканкамаў, дырэктараў школ, адказных асоб шэрага гарадскіх устаноў і арганізацый. Асноўная тэма мерапрыемства — арганізацыя нарыхтоўкі кармоў, а задача — навучыць людзей, якія будуць прыцягвацца да кантролю за работай корманарыхтоўчых атрадаў, азам тэхналагічных працэсаў усяго комплексу работ, аказаць ім канкрэтную дапамогу.

— Мы невыпадкова сабралі вас у ААТ «Слабодка-агра», — звяртаўся да прысутных старшыня рай- выканкама Уладзімір Дранеўскі. — Праведзенае тут нядаўна выязное пасяджэнне райвыканкама паказала, што на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства і сельсавета ў цэлым мясцовыя органы ўлады, адміністрацыя акцыянернага таварыства разам з тэрытарыяльнымі арганізацыямі і ўстановамі ўмеюць наладжваць цеснае ўзаемасупрацоўніцтва, дапамагаюць адзін аднаму спраўляцца з тымі ці іншымі задачамі. І ў прыпар корманарыхтоўчых работ сельская інтэлігенцыя не павінна заставацца ўбаку, бо іх далейшая работа, жыццё цесна звязаны з эканомікай мясцовых гаспадарак. Сёння 60% валавой прадукцыі раёна вырабляецца ў сельскай гаспадарцы, калі ж сельгаспрадпрыемствы ра- зорацца, то стануць закрывацца і аб’екты сацыяльнай інфраструктуры. Таму мы прапануем вам падключыцца ў гэтую гарачую пару да важнейшай справы: аказаць пасільную дапамогу на месцах.

Трэба падкрэсліць, што ад сельскай інтэлігенцыі кіраўніц- тва раёна не патрабуе выходзіць на сенажаці з косамі і граблямі. А вось, напрыклад, падзяжурыць на сянажнай траншэі, прасачыць за тэхналогіяй трамбоўкі — не такая вялікая нагрузка, тым больш што прыцягваць да такіх работ кожную ноч іх ніхто не будзе. Не запатрабуецца шмат часу, каб дапамагчы ўкрыць запоўненыя сянажныя траншэі.

Начальнік упраўлення райсельгасхарча Максім Чагарын азнаёміў прысутных з рабочым планам корманарыхтоўчых работ. Каб пракарміць жывёлу, паведамляў ён, на зімовастойлавы перыяд трэба нарыхтаваць 8000 тон сена, амаль 160 тыс. тон — сенажу і 84,5 тыс. тон сіласу. А паколькі сёлета травастой менш ураджайны за леташні, то важ- на скруціць у рулоны, закласці ў траншэі якасныя сена і сянаж, каб каровы і маладняк атрымлівалі не проста пэўную колькасць кілаграмаў травяной масы, а паўнацэнны спажыўны рацыён. І тут на першы план выходзіць якасць закладваемых кармоў. Менавіта ад фазы развіцця скошваемай травы, яе здрабнення, трамбоўкі і будзе залежаць на- сычанасць закладваемага корму бялком, пратэінам, цукрам, іншымі спажыўнымі рэчывамі. І запрошаныя на калегію людзі маюць рэальную магчымасць дапамагчы працаўнікам сенажацяў у арганізацыі бесперапыннай работы кармавога канвеера.

Пра ўсе тэхналагічныя тонкасці нарыхтоўкі прысутным расказвалі, праводзілі з імі практычныя заняткі спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі.

Аляксандр АЗЕВІЧ. Фота аўтара.