Старт у дарослае жыццё

Общество

IMG_6489У мінулы панядзелак у школах Браслаўшчыны прагучалі апошнія званкі. Выпускнікі развітваліся са сваімі навучальнымі ўстановамі, настаўнікамі, шчаслівым часам дзяцінства. Наперадзе ў іх — выпускны баль, паступленне, дарослае жыццё. Для астатніх вучняў майская лінейка стала пачаткам самай шчаслівай і доўгачаканай пары — летніх канікулаў.

Двор гімназіі ў гэты дзень быў напоўнены галасамі, музыкай, кветкамі, рознакаляровымі IMG_6514паветранымі шарамі, усмешкамі і добрым настроем.

Як заўсёды, хвалююцца настаўнікі і бацькі, весяляцца вучні сярэдняга звяна, а выпускнікі — галоўныя героі ўрачыстасці — крыху маркотныя і разгубленыя. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае заканчэнню навучальнага года, было адкрыта пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Пачэснае права падняць Дзяржаўны сцяг прадаставілі лепшым гімназістам года — Максіму Мацкевічу і Алене Волкавай.

IMG_6744Гучалі віншаванні, цёплыя і шчырыя словы, адрасаваныя выпускнікам, усім вучням, педагогам і бацькам.

Да віноўнікаў урачыстасці звярнуўся і старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі. Ён пажадаў выпускнікам выйсці на шчаслівую роўную дарогу ў светлую будучыню, выбраць мэту і прыкласці ўсе намаганні для яе дасягнення.

Па традыцыі дырэктар гімназіі Людміла Каптур пералічыла дасягненні педагагічнага калектыву і
навучэнцаў, павіншавала ўсіх прысутных са святам і выказала словы IMG_6611ўдзячнасці педагогам, вучням і іх бацькам. Дыпломы лепшым навучэнцам уручыла намеснік дырэктара ўстановы адукацыі Марына Пуйша.

Арыгінальны флэш-моб паказалі прысутным выпускнікі, а затым ужо амаль дарослыя дзяўчаты і хлопцы закружыліся ў віхры развітальнага вальса. Урачыстая лінейка завяршылася пад гукі апошняга званка, права даць які былі ўдастоены паспяховы і таленавіты выпускнік гімназіі Дзяніс Дранеўскі і выдатніца 5 класа Ганна Бялусь.

IMG_6754Свята прадоўжылася ў абноўленай актавай зале гімназіі. Сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі і лепшая гімназістка Ірына Бурлакова.

Людміла Каптур падзякавала кіраўніку раёна за паразуменне, матэрыяльную падтрымку, выказа- ла спадзяванне, што і далей цеснае супрацоўніцтва з раённай уладай будзе прыносіць плён у матэрыяльным удасканаленні гімназіі.

Свята закончылася цікавым і вясёлым канцэртам.

Алена ПЯТУШКА.