Мэтавае накіраванне — гарантаванае паступленне

Калейдоскоп

722_4353_1333613938Спецыялісты сельгасвытворчасці сёння запатрабаваны. Менавіта таму выпускнікам школ выдаюцца мэтавыя накіраванні для паступлення ў навучаль- ныя ўстановы сельгаспрофілю. А маладым людзям, якія заканчваюць вучобу ў іх, заўсёды га рантавана працаўладкаванне па спецыяльнасці.

Абітурыенты, якія заключылі мэтавы дагавор, не ўдзельнічаюць у агульным конкурсе, а залічваюцца на выдзеленае месца і маюць магчымасць атрымаць адукацыю на бюджэтнай аснове. У дадатак студэнты-мэтавікі да асноўнай стыпендыі атрымліваюць прыбаўку ад 2 да 5 БВ.

Пасля заканчэння вучобы маладыя спецыялісты размяркоўваюцца на работу па месцы заключэння дагавора. У іх заўсёды ёсць магчымасць кар’ернага росту.

Упраўленне сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання Браслаўскага райвыканкама для паступлення на вучобу ў гэтым годзе мае магчымасць выдаць мэтавыя накіраванні ў Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію (па спецыяльнасцях: тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспа- дарчай вытворчасці, бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт), Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт: (аграномія), Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт: (тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці, рамонтна-абслугоўваючая вытворчасць у сельскай гаспадарцы — скарочаны тэрмін), Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны (ветэрынарная медыцына, заатэхнія), Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж (тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці, электраэнергетыка), аграрны каледж Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (ветэрынарная медыцына, аграномія), Смальянскі дзяржаўны аграрны ка- ледж (аграномія), Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж (тэхнічнае забеспячэнне меліяратыўных і водагаспадарчых работ).

Падаваць дакументы ва ўстановы вышэйшага навучання сельгаспро- філю (БДАТУ, ВДАВМ, БДСГА, ГДАУ) сёлета на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці могуць абітурыенты, якія атрымалі па выніках ЦТ па кожным прадмеце не менш, чым 5 балаў.

Для абітурыентаў, якія паступа- юць на навучанне пасля каледжаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельгаспрофілю на скарочаны тэрмін на- вучання, сертыфікаты ЦТ не патрабуюцца, а толькі здаюцца ўступныя іспыты па спецпрадметах.

Ва ўстановы навучання сярэдне-спецыяльных устаноў сельгаспрофілю залічэнне на ўсе спецыяль- насці здзяйсняецца без экзаменаў і сертыфікатаў ЦТ, па конкурсе дакументаў аб адукацыі.

Пасля заканчэння ССНУ жадаючыя могуць паступіць у ВНУ на скарочаны тэрмін навучання, навучэнцы абавязкова забяспечваюцца інтэрнатам.

Для заключэння мэтавага дагавора ў сельгасупраўленне трэба падаць даведку з месцажыхарства, копіі пашпарта або пасведчання аб нараджэнні, дакумента аб адукацыі і заяву.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 63-0-41.

Аксана БАГАРОДЗЬ, галоўны спецыяліст упраўлення райсельгасхарча.