Добраўпарадкаванне: браслаўчане галасуць “за”

Строительство. ЖКХ. Благоустройство


image (10)Мабыць, ніхто не стане аспрэчваць той факт, што на Браслаўшчыне ўвогуле і ў райцэнтры ў прыватнасці добраўпарадкаванню ў апошні час надаецца вельмі многа ўвагі. На вачах змяняецца выгляд нашых населеных пунктаў, абсталёўваюцца зоны адпачынку, прыгажэюць аб’екты сэрвісу.

Тым не менш змены не ўсімі ўспрымаюцца добразычліва: сярод нашых землякоў ёсць шэраг тых, хто скептычна ставіцца да некаторых “абновак” горада. Асабліва шырокі рэзананс традыцыйна выклікае абрэзка і выдаленне дрэў.

Каб высветліць агульны настрой мясцовай грамадскасці на гэты конт, “Браслаўская звязда” правяла інтэрнэт-апытанне. З дапамогай нашага сайта www. braslav-star.by і папулярных сацыяльных сетак мы пацікавіліся ў браслаўчан, як яны ацэньваюць бягучае добраўпарадкаванне ў горадзе і раёне. Усяго на пастаўленае пытанне адказалі больш за 600 чалавек, і вось што высветлілася. Станоўча ўзгаданыя вышэй змены ацэньваюць 28% рэспандэнтаў. Хутчэй станоўча — 43%. Варыянт “Хутчэй адмоўна” абралі крыху менш за 12% апытаных, а “Адмоўна” — толькі 6%. Не змаглі даць канкрэтнага адказу на пастаўленае пытанне 11% браслаўчан — удзельнікаў праекта.

Такім чынам, нягледзячы на пэўную колькасць людзей, якім, верагодна, не надта падабаец- ца зробленае, амаль дзве трэці апытаных далі высокую ацэнку дзейнасці нашых службаў па навядзенні парадку ў горадзе і сельскіх населеных пунктах. Гэта дае падставу меркаваць, што браслаўчане ў цэлым добра ставяцца да абранага курсу на добраўпарадкаванне.

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.