“Браслаўскі фальварак”: чым багата Браслаўшчына

Новости

IMG_0799 “Браслаўскі фальварак” чарговы раз гасцінна запрасіў наведаць яго і падзівіцца, чым багата Браслаўшчына.

“Браслаўскі бульбаслаў” , “Шчасце браслаўскага рыбака”, “На браслаўскія каўбасы ўсе ласы” — так трапна і гучна назвалі сябе тры падвор’і, кожнае з якіх аб’яднала па тры сельсаветы. Яны шчыра запрашалі да сябе пачаставацца адметнымі мясцовымі стравамі, прысмакамі і далікатэсамі, рэцэпты якіх збіраліся па IMG_0805старажылах. Здзіўлялі як маглі. І гэта атрымалася!

Толькі страў з бульбы на сталах Ахрэмавецкага, Друйскага і Цяцеркаўскага сельсаветаў было больш за 20! Традыцыйныя дранікі, клёцкі, калдуны, пячэнне, пірагі, піражкі… Усяго нават не пералічыш, прысутныя толькі дзіву даваліся багаццю страў падчас дэгустацыі.

IMG_0811Водары вэнджанай, смажанай, варанай рыбы даносіліся з падвор’я Мяжанскага, Слабодкаўскага і Плюскага сельсаветаў. Сталы былі багатыя сушанай, вяленай і фаршыраванай рыбай… Не дзіўна, што імправізаваную хатку рыбака не абмінаў ніхто.

Як немагчыма было не зайсці і на падвор’е Опсаўскага, Далёкаўскага і IMG_0823Відзаўскага сельсаветаў. Яны прэзентавалі мясныя прысмакі. Рулеты, каўбасы розных відаў, катлеты, мяса і сала вэнджанае — усё імгненна знікала са сталоў.

IMG_0832Дадайце сюды танцы, песні, прыпеўкі, гульні (людзей забаўлялі мясцовыя творчыя калектывы) — і вы зразумееце, чаму народ доўга не разыходзіўся з “Браслаўскага фальварка”. Акрамя гэтага, кожнае падвор’е было арыгінальна IMG_0811 IMG_0810аформлена, вядома, у кантэксце заяўленай тэмы. Многія наведвальнікі ладзілі там цэлыя фотасесіі.

Пабывалі на прэзентацыі браслаўскіх падвор’яў і афіцыйныя дэлегацыі, запрошаныя на свята. Іх удзельнікі былі прыемна здзіўлены ўбачаным.

IMG_0814Словам, “Браслаўскі фальварак” і на гэты раз стаў упрыгажэннем свята, бо яго арганізатары зрабілі ўсё, каб прэзентаваць Браслаўшчыну з лепшага боку.

Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.