МЫ ТАЛЕНТАМ ЗАЎСЁДЫ РАДЫ… Рэпартаж з Браслаўскіх зарніц

Общество
  • У мінулыя выхадныя адбылося галоўнае культурнае мерапрыемства раёна — Міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы». Задуманы 49 гадоў таму назад тагачасным першым сакратаром райкама КПБ Барысам Лысым і ўвасоблены ў жыццё намаганнямі загадчыцы аддзела культуры райвыканкама Валянцінай Вашчанка фестываль песеннай творчасці на працягу свайго існавання мяняў свой статут: раённы, абласны, рэспубліканскі і, урэшце, міжнародны. З пашырэннем геаграфіі краіндзельніц мяняўся і фармат самога свята. Вось толькі назва яго ніколі не мянялася і па сённяшні дзень застаецца культурным брэндам Браслаўшчыны.
  • А якія толькі знакамітасці не выступалі на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы «Браслаўскіх зарніц» у лесапарку ‘‘Леснічоўка’’! Да нас прыязджалі Ігар Лучанок і Людміла Зыкіна, ВІА «Песняры» і «Сябры», сваімі выступленнямі радавалі Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Яраслаў Еўдакімаў, танцавальны ансамбль «Харошкі»…

Паколькі свята “Браслаўскія зарніцы” перш за ўсё — творчая пляцоўка самадзейных калектываў, то і за прашаюцца на яго менавіта тыя ўдзельнікі, якія ўвесь свой вольны час прысвячаюць заняткам па вакале, харэаграфіі, акцёрскім майстэрстве, каб потым радаваць яскравымі выступленнямі не толькі сваіх землякоў, а і гастраліраваць нават за межамі сваёй краіны.

Сёлета на свята, акрамя шматлікіх калектываў з раёнаў Віцебскай вобласці, у госці да нас завіталі спевакі і танцоры з Літвы, Латвіі, Расіі, Польшчы і Венесуэлы.

IMG_0532Пасля поўдня ў суботу пачалі свае выступленні харавыя і танцавальныя калектывы ў рамках конкурсаў харавой асамблеі і народных танцаў. Урачыстае ж адкрыццё Міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” адбылося ў Леснічоўцы ў 16 гадзін і пачалося песняй зводнага хору вакальных і харавых калектываў Віцебскай вобласці. Затым вядучыя запрасілі да мікрафона намесніка міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіля Чэрніка, намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Алега Мацкевіча і старшыню Браслаўскага райвыканкама Уладзіміра Дранеўскага.

Вітаючы гасцей і гледачоў, яны падкрэслівалі, што сёлетняе свята, якое праводзіцца ў аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам Год культуры, павінна прайсці на вы- сокім мастацкім узроўні. У гэтым кожны з іх упэўнены, бо “Браслаўскія зарніцы” — старэйшае ў вобласці і рэспубліцы свята, якому сёлета споўнілася 49 гадоў, і яно на сённяшні дзень з’яўляецца эталонам для правядзення аналагічных мерапрыемстваў на ўсёй тэрыторыі Беларусі.IMG_0552

Хлебам-соллю на даматканых ручніках здаўна прынята вітаць на нашай зямлі дарагіх гасцей. Гэтыя знакі павагі дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах уручылі ганаровым гасцям і кіраўнікам запрошаных калектываў. Узняць сімвалічны сцяг “Браслаўскіх зарніц” вядучыя запрасілі былога начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Мікалая Пашынскага, які шмат гадоў курыраваў наша свята мастацкай самадзейнасці, і рэжысёр Відзаўскага дома культуры Яна Павініч.IMG_0544

Пасля гэтага адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласнога агляду-конкурсу вакальна-харавых калектываў “Браслаўская харавая асамблея” і конкурсу беларускіх народных побытавых танцаў. Дыпломы і прызы лепшым выканаўцам уручыў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Генадзь Ягораў. Якое б свята ні адзначалася ў Беларусі, мы ніколі не прамінём успомніцьIMG_0570 пра тых, хто ў гады фашысцкай навалы аддаў сваё жыццё дзеля патомкаў. Вось і канцэрт гасцей “Браслаўскіх зарніц”, які адбыўся ў той вечар, пачаўся з пастаноўкі тэатра жывой скульптуры “Памяць, застылая ў вяках”. Гэты невялікі, але такі кранальны эцюд з выканаўцамі “ў бронзе” настолькі ўразіў гледачоў, што артыстаў з пляцоўкі яны праводзілі стоячы. А потым на сцэне іскрылі сваімі танцамі нашы госці, а над соснамі луналі іх народныя песні.

… і ім павагу аддаём

IMG_1110Традыцыя. Нездарма гэтае слова з’яўляецца асноўным у назве нашага свята. І доўга жывуць такія мерапрыемствы, калі яны здольны захоўваць раз і назаўсёды закладзены ў першавытоках сэнс.

IMG_1133 Сорак дзевяць гадоў таму назад урачыстым шэсцем ад цэнтральнай плошчы да сцэнічнай пляцоўкі ў Леснічоўцы прайшлі лепшыя самадзейныя калектывы раёна. Пазней у першых радах ішлі пера- давікі сельгасвытворчасці, члены лепшых калектываў інтэнсіўных тэхналогій, дзеці — як будучыня рэгіёну.
Не была парушана традыцыя і ў гэтым годзе. Апалове першай перад парадным уваходам райвыканкама выстраіўся хор калектываў Віцебскай вобласці, а на плошчы — зводны аркестр народных інструментаў, якія віталі прысутных песняй “Белая Русь”. Пасля гэтага духавы аркестр Наваполацкага музычнага каледжа і ансамбль барабаншчыц “Брава” ўслед за сабой выстраілі кало- ну на чале з кіраўніцтвам раёна, прадстаўнікамі адміністрацый замежных рэгіёнаў, якія ўзначальвалі дэлегацыі сваіх акруг. Пад музыку і песні, са сцягамі і транспарантамі, калоны рушылі ў лесапарк, дзе кульмінацыяй свята стаў вялікі гала-канцэрт.

Упэўнены, што браслаўчане, якія прыйшлі ў нядзелю атрымаць асалоду ад мастацкіх здольнасцей нашых гасцей і мясцовых калектываў, не расчараваліся.

Па-першае, канцэрт праходзіў без затрымак, рытмічна, дзе калектывы, быццам бы даўно зладжаны ансамбль, змянялі адзін аднаго.

Па-другое, нават тыя, хто ўжо выступаў на сцэне ў суботу вечарам, не паўтараліся, а паказвалі новыя нумары, зусім непадобныя да ўчарашніх.

Пэўна, трэба палічыць адметным гала-канцэрт і таму, што прыярытэт у ім быў аддадзены нашым замежным сябрам. Танцавальныя калектывы “Szachraj” і “Сандра Радрыгас”, “Жамчужына” з Польшчы, Венесуэлы і Расіі радавалі каларытам нацыянальных танцаў, “Світанак” і “Рэтра” з Літвы і Латвіі — песнямі, арганічна ўпляталіся ў канву праграмы выступленні нашых калектываў “На панадворку” і “Відзаўчанка”. Карацей кажучы, канцэрт быў варты таго, каб яго паглядзець.

2Па заканчэнні гала-канцэрта старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская ўручыла калектывам дыпломы і памятныя падарункі, а ўсе яны разам праспявалі песню “Браслаўскія зарніцы”, якую гледачы віталі стоячы. У заключэнне ж сваім выступленнем браслаўчан радаваў Саша Нэма.

Аляксандр АЗЕВІЧ. Фота аўтара.