Душа народа жыве ў песні “Браслаўская харавая асамблея”

Общество

IMG_0979Не памылюся, калі скажу, што свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зар- ніцы” браслаўчане любяць і чакаюць з нецярпеннем. На некалькі дзён горад пе- ратвараецца ў цэнтр весялосці, творчасці і добрага настрою, а паветра напаўняюць чароўныя гукі музыкі. І вось ужо каторы год адкрывае свята менавіта адно з самых цікавых, музычных і непаўторных па каларыце мерапрыемстваў — абласны агляд-конкурс вакальна-харавых калектываў “Браслаўская харавая асамблея”.

Здаецца, толькі нядаўна гэта мерапрыемства ўпершыню сабрала лепшыя калектывы з розных куткоў Беларусі і бліжняга замежжа. Аднак сёлета харавая асамблея ўжо адзначыла свой пяцігадовы юбілей. За гэты час яна знайшла сваіх аматараў сярод гледачоў, стала вядома далёка за межамі раёна.

Ужо першыя гукі музыкі апавясцілі пра тое, што ў бліжэйшыя некалькі гадзін прысутных чакае добрая музыка ў выкананні цудоўных галасоў. І традыцыйна адкрыла конкурс песня-гімн роднаму краю “Беларусь — імя святое” ў выкананні зводнага хору Віцебскай вобласці пад кіраўніцтвам дырыжора Юрыя Казлова.

  • Харавая асамблея — гэта непаўторнае па каларыце мерапрыемства, бо на яго збіраюцца прадстаўнікі розных мясцовасцей са сваёй адметнай культурай. Пяты агляд-конкурс аб’яднаў 19 творчых калектываў, а гэта лепшыя галасы з Наваполацка, Віцебска, Новалукомля, Барысава, Лепельскага, Пастаўскага, Гарадоцкага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага, Віцебскага, Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Дубровенскага, Сенненскага, Шумілінскага, Аршанскага раёнаў. Паказаць свае таленты, выдатнае выканаўчае майстэрства і годна прадставіць наш раён змаглі адразу тры калектывы: народны хор ветэранаў працы Браслаўскага РЦК, народныя ансамблі песні “На панадворку” і “Сябрына”.

Сярод калектываў, якія выходзілі на сцэну, былі і тыя, што амаль кожны год прыязджаюць на браслаўскую харавую асамблею, і дэбютанты, якія марылі атрымаць званне лепшых. Усе яны стараліся творча і своеасабліва выканаць дзве песні: народную і акапэльную. У кожнага з калектываў шматгадовая творчая гісторыя, неаднаразовыя перамогі ў конкурсах рознага ўзроў- ню. Таму журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя дырыжоры, хармайстры, кампазітары вобласці, было складана вызначыць пераможцу. У гэтым плане гледачам было прасцей: яны ўсіх выканаўцаў сустракалі бурнымі апладысментамі, з захапленнем слухалі іх выступленні, падпявалі вядомыя песні, а самыя маленькія нават пускаліся ў танцы.

Дзве гадзіны праляцелі хутка, мяркую, тых, хто пашкадаваў, што зазірнуў на асамблею, не было. Удзельнікі ж, па іх прызнанні, атрымалі самае галоўнае — прыемныя ўражанні. Журы зрабіла свой выбар, пра які ўсе даведаліся падчас цырымоніі ўрачыстага адкрыцця “Браслаўскіх зарніц”. Так, у намінацыі “народныя спевы” перамог народны хор “Спадчына” з Шаркаўшчынскага раёна, другім стаў наш народны ансамбль песні “На панадворку”. У катэгорыі “акадэмічныя спевы” не было роўных народнаму жаночаму камернаму хору цэнтра культуры г. Наваполацка.

IMG_1055Сваімі ўражаннямі ад юбілейнай харавой асамблеі падзяліліся пераможцы — калектыў “Спадчына” з Шаркаўшчыны:

— Мы кожны год прыязджаем на хара- вую асамблею і абавязкова бываем пераможцамі ці прызёрамі. Можам зазначыць, што з году ў год расце ўзровень арганізацыі конкурсу, колькасць калектываў і іх майстэрства. Ад асамблеі ў нас засталіся самыя прыемныя ўражанні. Усіх удзельнікаў ветліва сустракалі гледачы, бо душа народа жыве ў песні. У наступным годзе мы пастараемся зноў завітаць да вас і парадаваць новымі музычнымі сюрпрызамі.

Таццяна ПЯТУШКА. Фота аўтара