АБМЕРКАВАЛІ ПЫТАННІ БЯСПЕКІ

Акции, конкурсы, выступления

IMG_0348На працягу мая на тэрыторыі Браслаўскага раёна праходзіла прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных”, прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і і Дня абароны дзяцей. Праходзіла яна ў некалькі этапаў, кожны з якіх быў накіраваны на сваю аўдыторыю.

Так, у другім этапе ўвага была акцэнтавана на працу з маладымі і будучымі мамамі. З гэтай мэтай былі абраны месцы, дзе часцей за ўсё можна ўбачыць жанчын з дзецьмі. Супрацоўнікі РАНС наведвалі дзіцячыя садкі і школы, гульнявыя пляцоўкі, дзе пагутарылі з бацькамі пра папярэджанне дзіцячага траўматызму. У адзін з дзён выратавальнікі завіталі і ў радзільнае аддзяленне ЦРБ. Там інспектар РАНС Вадзім Чэкан расказаў жанчынам пра розныя жыццёвыя сітуацыі, у якія могуць трапіць іх будучыя дзеці, а пацыенткі радзільнага аддзялення вызначалі, у чым іх небяспека, што трэба зрабіць, каб не давесці сітуацыю да няшчаснага выпадку. Старшы фельчар аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі патлумачыў, якую першую даўрачэбную дапамогу могуць аказаць бацькі сваім дзеткам. Былі разгледжаны сітуацыі, звязаныя з укусамі звяроў, насякомых, кляшчоў, атрыманнем парэзаў, атручваннем, усімі відамі апёкаў, пападаннем іншародных прадметаў у дыхальныя шляхі і іншымі здарэннямі, у якія могуць трапіць дзеці. Таксама каштоўнымі былі рэкамендацыі пра неабходны набор медыцынскіх прэпаратаў, якія павін- ны быць у маці пад рукой. Галоўным жа напамінам было тое, што нельга пакідаць дзяцей без нагляду. Напрыканцы сустрэчы супрацоўнікі РАНС і ЦРБ пажадалі моцнага здароўя будучым мамам і іх дзецям і ўручылі памяткі “Захавай сваё шчасце, зрабі жыццё дзіцяці бяспечным!”. Таццяна ПЯТУШКА. Фота аўтара