Канцэрт Сашы Нэма ў Браславе

Калейдоскоп Новости Отдых

2888_big.ts1431506155Вядомы беларускі спявак, аранжыроўшчык, кампазітар. С. Нэма — уладальнік “Нацыянальнай Музыкальнай Прэміі” Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Лепшы поп-выканаўца”. Ён актыўна здымаецца на тэлебачанні і з’яўляецца ўдзельнікам тэлевізійных праектаў “Дарогі і песні далёкай вайны”, “Сярэбраны грамафон”, “Песня года Беларусі”, “Бітва гарадоў” і інш.  У 2013 годзе Саша Нэма быў аб’яўлены рэкардсменам не толькі краін Расіі і СНД, але і ўстанавіў рэкорд Еўразіі. Яго гастрольны тур названы “Самы працяглы бесперапынны тур Еўразіі”, які ўключыў у сябе 35 канцэртаў ў 35 розных гарадах за 35 дзён.

Як кампазітар і аранжыроўшчык супрацоўнічае з Ларысай Грыбалёвай, Ядвігай Паплаўскай, Наталляй Тамэла, Гюнэш іншымі артыстамі беларускай эстрады. Саша Нэма з’яўляецца аўтарам аранжыроўкі песні “Мы разам”, з якой Ксенія Сітнік перамагла ў конкурсе “Дзіцячае Еўрабачанне — 2005”.

У рамках «Браслаўскіх зарніц» адбудзецца канцэрт Сашы Нэма

29 мая 15.30-16.30 — Канцэрт беларускага выканаўцы Сашы
Нэма.
Месца правядзення: лесапарк “Леснічоўка”.