Калі фізкультура ў радасць

Здоровье Люди

_MG_0368Галіна Шыдлоўская — настаўнік фізічнай культуры і здароўя з Урбанскай школы. Працуе ў гэтай установе 26 гадоў. За плячыма — дзве вышэйшых педагагічных адукацыі, аднак жанчына працягвае павышаць свой прафесійны ўзровень падчас адукацыйных семінараў і курсаў.

Цярплівая і адказная, яна справядліва заслужыла любоў вучняў і павагу калег. На яе ўроках дзеці займаюцца гімнастыкай, асвойваюць азы настольнага тэніса, баскетбола, валейбола, футбола і іншых спартыўных дысцыплін.  Педагог штодзённа прывучае дзяцей да здаровага ладу жыцця і прывівае ім любоў і да спорту. Пра сумленныя адносіны да прафесіі і шчырае выкананне сваіх абавязкаў сведчыць той факт, што на раённых спаборніцтвах яе вучні заўсёды ў прызёрах. Таксама жанчына вядзе гурток “Лячэбна-фізічная культура для дарослых”.

Сваім калегам Галіна Шыдлоўская напярэдадні свята жадае моцнага здароўя і сямейнага шчасця.

Алена Набеева.

Фота аўтара.

На здымку: