Новыя сродкі рэабілітацыі

Здоровье

IMG_5939Якраз у дзень святкавання Вялікай Перамогі заснавальнік прадпрыемства “Віталіч”, дэпутат раённага Савета па Юбілейнай выбарчай акрузе №1 Віталь Гаспаровіч зрабіў жыхарам браслаўскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў прыемны сюрпрыз на суму больш за 10 млн руб. — прывёз 2 велатрэнажоры і масажныя ролікавыя падушкі.

Фельчар установы Васіль Петракевіч зазначыў, што новыя сродкі рэабілітацыі, як і іншыя, што маюцца ў кабінеце лячэбнай фізкультуры, будуць актыўна выкарыстоўвацца для аздараўлення пацыентаў пасля розных захворванняў, а таксама для рэлаксацыі.

Соф’я Маліноўская, якая знаходзіцца ў доме-інтэрнаце ўжо 15 гадоў, ад імя яго жыхароў выказала Віталю Гаспаровічу словы шчырай удзячнасці за дабрачынную дапамогу і клопат пра састарэлых людзей, пажадала яму поспехаў у працы і шчасця ў асабістым жыцці.

Дарэчы, прасіла падзякаваць і кіраўніцтву прыватнага гандлёвага прадпрыемства “Менелай”, якое на працягу шмат гадоў не забывае пра жыхароў гэтай установы, а сёлета, напрыклад, дапамагло добраўпарадкаваць калідоры інтэрната.

Тэкст і фота Казіміра Пятушкі.

Соф’я Маліноўская асвойвае новенькі велатрэнажор.