З велікоднай радасцю

Новости

IMG_0153Штогод пасля Вялікдня благачынны Браслаўскага благачыння, настаяцель Свята-Успенскага храма протаіерэй Анатоль разам з сёстрамі міласэрнасці наведвае сацыяльныя прытулкі раёна.

Не парушаючы добрай традыцыі і ў гэтым годзе свяшчэннаслужыцель павіншаваў, насельнікаў дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, Слабодкаўскай псіханеўралагічнай бальніцы, аддзялення кругласутачнага знаходжання для інвалідаў і састарэлых у Барунах і хворых з сацложкаў у ЦРБ. Кожнаму айцец Анатоль асабіста ўручыў салодкі падарунак, велікоднае яйка і добрае слова.

Цікавай і пазнавальнай атрымалася сустрэча свяшчэнніка з падлеткамі туберкулёзнага рэабілітацыйнага цэнтра, падчас якой ишла размова на маральныя тэмы. Айцец Анатоль павіншаваў дзяцей з уваскрашэннем Хрыстовым і таксама ўручыў им падарункі. Дзеці ж, у сваю чаргу, падарылі на памяць пра сустрэчу самаробны великодны сувенір.

IMG_0251 IMG_0255

Вольга Патаповіч.

Фота аўтара.