Відовішчныя гонкі ў Браславе

Здоровье

IMG_0214У мінулыя выхадныя на Браслаўшчыне праходзіў першы этап чэмпіяната Рэспублікі Беларусь па класічным ралі.

Прадстаўнікі трох краін — Беларусі, Расіі і Літвы з’ехаліся ў Браслаў, каб адкрыць чэмпіянат і вызначыць пераможцаў першага этапа. На ўдзел ў гонках зарэгістраваліся 15 экіпажаў. Напэўна, з праводзімых этапаў у Браславе гэты быў самы малалікі па колькасці заяўленых удзельніках, але толькі не па накалу эмоцый і ўражанняў, як саміх гоншчыкаў, так і гледачоў.

Гонка праходзіла ў аднадзённым фармаце. Ралістам неабходна было пераадолець каля 80 кіламетраў, падзеленых на некалькі спецучасткаў. І іх праходжанне закончылася для некаторых экіпажаў зыходам з трасы і выбываннем з гонкі. У выніку да фінішу дабраліся толькі 8 аўтамашын. Астатнія спынілі свой удзел па розных тэхнічных праблемах. Аднаму з расійскіх экіпажаў увогуле не пашанцавала — пасля вылету з трасы аўтамабіль “лёг” на дах. На шчасце,  ніхто не пацярпеў.

  • Ралі — від аўтагонак, якія адбываюцца на адкрытых ці закрытых трасах на мадыфіцыраваных ці спецыяльных аўтамабілях. На браслаўскія трасы прыязджаюць гоншчыкі з Расіі, Латвіі, Літвы, Украіны і Швецыі, а колькасць удзельнікаў даходзіць да 40 экіпажаў.

 Словам,  нашы “каварныя трасы” і на гэты раз пакарыліся не ўсім. Лідарамі гонкі стаў беларускі экіпаж у складзе Андрэя Галабародзькі і Сяргея Вязовіча на “Mitsubishi”. Дарэчы, С. Вязовіч з’яўляецца капітанам каманды МАЗа і ўдзельнічаў у нядаўнім расійскім ралі-рэйдзе “Золата Кагана”.

Што ж, старт новаму чэмпіянату Беларусі па класічным ралі дадзены. Аднак у гэтым годзе мы больш не пабачым гонкі на браслаўскай зямлі. Астатнія тры этапы адбудуцца ва Ушачах, Пскове і Зарасаі.

Алена Набеева.

Фота аўтара.