Не пакідайце дзяцей адных!

Акции, конкурсы, выступления

BXYM6OmZNqUАдна з галоўных функцый сям’і — выхаванне здаровага маладога пакалення. Бо кожны чалавек нясе па жыцці тыя каштоўнасці і прынцыпы, якія ў яго свядомасці заклалі бацькі, дзядулі і бабулі, браты і сёстры, адным словам — сям’я. У ёй дзіцяці знаёміцца з правіламі паводзін у многіх сітуацыях, напрыклад, у побыце, на прыродзе, у грамадскіх месцах. Бацькі з’яўляюцца бясспрэчным аўтарытэтам для дзіцяці, пераймаючы іх паводзіны, малы вучыцца. Таму ўчынкі і дзеянні дарослых павінны быць станоўчымі, правільнымі.

Каб прыцягнуць увагу да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі малых на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі, з 11 мая па 1 чэрвеня на тэрыторыі Браслаўскага раёна праходзіць прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям’і і Дня абароны дзяцей.

Акцыя, арганізаваная Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, накіравана на работу са шматдзетнымі сем’ямі, і якія выхоўваюць дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, дзіцячымі дамамі, дамамі сямейнага тыпу.

Яўген Пяткевіч,

інспектар РАНС.