Нашы барабаншчыцы на VIVA, ровар

Отдых


88300x225У Мінску адбылося грандыёзнае адкрыццё веласезону, удзельнічалі ў якім больш за 9000 чалавек. Адметна, што удзел у ім прыняў ансамбль барабаншчыц “Брава” Браслаўскага РЦК. Ім была даручана вітаць удзельнікаў мерапрыемства.

Ансамбль “Брава” яшчэ малады, існуе толькі два гады, але ён ўжо выступаў на розных пляцоўках і заўсёды прыязна ўспрымаецца гледачамі. Па словах кіраўніка ансамбля Кацярыны Баліка, арганізатары мерапрыемства самі выйшлі на браслаўчанак.

— Знайшлі кантакты праз інтэрнэт, патэлефанавалі і запрасілі на выступленне. Нам неабходна было падрыхтаваць пэўны рэпертуар, які мы выконвалі на працягу мерапрыемства. Трэба адзначыць, што мы былі адзіныя барабаншчыцы. Безумоўна, удзел у мерапрыемстве пакінулі незабыўныя эмоцыі. Асабліва, калі вядучыя афіцыйна нас прадставілі. Дзяўчынкі — малайцы! Годна трымаліся, не разгубіліся. Цяпер чакаем дыплом удзельнікаў мерапрыемства,  — падзялілася ўражаннямі К. Баліка.
892-300x200Нашы прыгожыя дзяўчаты ў яркіх бела-чырвоных уборах прыцягвалі да сябе ўвагу. З імі жадалі ўсе сфатаграфавацца на памяць. Акрамя гэтага, арганізатары дамовіліся пра далейшае супрацоўніцтва з ансамблем.

Алена Набеева.

На здымку: браслаўскія барабаншчыцы.