Як будзем святкаваць Дзень Перамогі

Главное

IMG_7936Святкаванне Дня Вялікай перамогі пачынаецца сёлета ў райцэнтры 9 мая ў 11.00 на гарадской плошчы з урачыстага мерапрыемства прысвечанага Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Браслаўчане і госці горада убачаць міні-спектакль «Сцены захоўваюць памяць і старт раённага аўта-мотапрабегу «Моладзь — ветэранам».

Затым святочная калона накіруецца да помніка загінулым воінам-вызваліцелям, дзе адбудзецца мітынг-рэквіем «Памяць пераносіць у тыя далекія гады».

У 12.00 у Раённым цэнтры культуры пачынаецца прэм’ера спектакля «Бліндаж» па апавяданні Васіля Быкава ў пастаноўцы народнага тэатра РЦК.