Кафэ ў агр.Опса аднавіла свой выгляд

Новости

IMG_0647 Жыхары аграгарадка Опса пэўна ўжо заўважылі, як змяніўся знешні выгляд будынка мясцовага кафэ “Сустрэча”. Фасад упрыгожыў малюнак з выявай дзяўчыны, што адпачывае за кубачкам кавы. Цяпер не толькі мясцовыя жыхары не праходзяць міма такой прыгажосці, але і тыя, хто праездам бывае ў аграгарадку, з задавальненнем спыняюцца і IMG_0649фатаграфіруюцца. А пазней заглядваюць і ў кафэ, каб адпачыць з дарогі. Ідэя ўпрыгожвання з’явілася ў кіраўніцтва райпа, а ўвасобіць задуму ў рэальнасць дапамагла мастак-афарміцель Марына Рачынская.

Тэкст і фота Таццяны Пятушка.