Яблынькі ў гонар ветэранаў

Акции, конкурсы, выступления

IMG_5702Маладыя яблыневыя дрэўцы  упрыгожылі двор аддзялення кругласутачнага знаходжання адзінокіх састарэлых і інвалідаў у Барунах.

У сераду такую акцыю ў рамках рэспубліканскага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі” правялі старшыня Маладзежнай палаты Аляксей Діковіч і актыўныя прадстаўнікі моладзі на чале з в.а. першага сакратара РК БРСМ Надзеяй Плясун. І хоць цяпер гэта яшчэ толькі пруточкі, праз некаторы час на іх з’явяцца першыя салодкія яблыкі.

Тое, што гэта яблынькі, а не слівы ці вішні — таксама знакава: яблыневая кветка ў мінулым годзе абрана ў нашай краіне сімвалам Перамогі. І менавіта таму ва ўсіх прысутных на грудзях былі чырвона-зялёныя стужкі, упрыгожаныя гэтай кветачкай, якія, дарэчы можна набыць ў магазінах райпа.

— Яблыневы цвет — сімвал чысціні, вясны, адраджэння, — падкрэсліла Н. Плясун. — І пераможны май 45-га асацыіруецца з водарам яблыневых садоў, таму ў знак падзякі нашым ветэранам мы вырашылі падарыць ім па маладзенькай яблыньцы.

Алена Пятушка.