Вылучаны ўпаўнаважаныя

Главное

IMG_9935У адзіны дзень інфармавання насельніцтва, які праводзіўся ў працоўных калектывах у мінулы чацвер, працаўнікам прадпрыемстваў і арганізацый было прапанавана яшчэ правесці агульныя сходы па вылучэнні ўпаўнаважаных на аналагічнае раённае мерапрыемства, на якім будуць зацвярджацца кандыдатуры дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу.

У КУСП «Відзаўскі» з інфармацыяй пра сітуацыю ў сферы працы і занятасці прысутных знаёміла галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Аксана Багародзь.

«Чарнобыль — 30 гадоў пасля» — тэма выступлення юрысконсульта ўпраўлення сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання райвыканкама Аксаны Багародзь.

Намеснік начальніка раённага аддзела МНС Іван Машара вёў прафілактычную размову па папярэджванні пажараў.

Затым слова ўзяў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарча Максім Чагарын, які расказаў пра рэспубліканскія, абласныя і раённыя мерапрыемствы па падрыхтоўцы да V Усебеларускага сходу, парадак вылучэння дэлегатаў на яго. Працаўнікам сельгаспрадпрыемства было прапанавана вылучыць 5 сваіх прадстаўнікоў на раёны сход. У выніку галасавання працоўны калектыў КУСП «Відзаўскі» на раённым форуме будуць прадстаўляць інжынер па ахове працы і ТБ Андрэй Радзевіч, юрысконсульт Марыя Ігнацьева, дырэктар Юрый Трыдзенскі, галоўны дыспетчар Наталля Раманцэвіч і галоўны аграном Аліна Зайкоўская.

Аляксандр Азевіч. Фота аўтара.