ДТЗ ля в. Заборнікі

Происшествия

P1000228На мінулым тыдні жыхар нашага раёна ў стане алкагольнага ап’янення, кіруючы аўтамабілем “Фольксваген” ля в. Заборнікі не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, дзе ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва. У выніку ДТЗ вадзіцель і пасажыр атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Пры разборы гэтай справы высветлілася, што ў 2014 годзе гора-вадзіцель быў пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання пасля аналагічнага ДТЗ. Але, як кажуць, не навучыўся нават на сваіх памылках. Цяпер віноўнік ДТЗ заплаціць у дзяржаўную казну каля 20 млн рублёў і тэрмін пазбаўлення яго вадзіцельскага пасведчання павялічыцца.

Юрый Лаўрыновіч, чва начальніка ДАІ РАУС.