Зробім — 2016! На Браслаўшчыне ў акцыі паўдзельнічалі больш за 900 чалавек

Акции, конкурсы, выступления

CAM00800Браслаўчане 9 красавіка далучыліся да міжнароднай валанцёрскай акцыі па ўборцы несанкцыянаваных звалак адходаў “Зробім — 2016!”.

У Беларусі гэтая акцыя праводзіцца з 2013 года і з кожным разам становіцца ўсё больш маштабнай. Людзі розных узростаў і прафесій выходзяць на ўборку смецця ў лясах, парках, на берагах вадаёмаў і прыдарожных палос.

Як паведамілі ў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, на Браслаўшчыне ў акцыі паўдзельнічалі больш за 900 чалавек — прадстаўнікі розных прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных устаноў. Яны  наводзілі парадак на тэрыторыях лясніцтваў, парка Бяльмонты, лесапарка Леснічоўка, Замкавай гары, прыбярэжных палосах азёр і інш. Падчас акцыі былі ліквідаваны 57 стыхійных звалак, са смецця якіх назбіралася каля 500 кг другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Трэба зазначыць, што ў нашым раёне акцыя “Зробім — 2016!” была самай масавай на тэрыторыі  Віцебскай вобласці. Усяго ж на Віцебшчыне, па папярэдняй інфармацыі Мінпрыроды, удзел у акцыі прынялі больш за 3000 чалавек.

Алена Набеева.

Гімназісты прыбіраюць смецце падчас акцыі.

Фота з сайта Браслаўскай гімназіі.