Браслаўшчына: шмат прычын ганарыцца

Главное Новости

gi-7575-36537-bigjpg_0У адказ на пытанне, чым адметны наш раён на фоне іншых рэгіёнаў Беларусі, хутчэй за ўсё пачуеце словы “азёры”, “турызм”, “нацыянальны парк”, “сыры”, “зарніцы”, а з адносна нядаўняга часу — і “Віва Браслаў”. Усё так, аднак за гэтымі гучнымі словамі амаль нябачнае наша паўсядзённае жыццё. Тым не менш і тут, у звычайных браслаўскіх буднях, у карпатлівай і самаадданай працы браслаўчан ёсць пазіцыі і дасягненні, пра якія не сорамна нагадаць яшчэ раз.

Мяркуйце самі, летась нашы хлебаробы сабралі рэкордны за апошнія гады ўраджай. Ідуць угару і IMG_7856паказчыкі вытворчасці іншай сельгаспрадукцыі. Па таварнасці атрыманага малака мы першыя ў вобласці, а па прыросце надояў — нават у рэспубліцы. “Маякоўцы” па прывесах свіней другія і адзінаццатыя адпаведна.

Раён паказвае выдатную дынаміку па вытворчасці прамысловай прадукцыі, а па выніках мінулага года яе экспарт удалося павялічыць удвая.

143798627740292-6І горад, і сельскія населеныя пункты прыгажэюць на вачах. Дзякуючы прынцыповай пазіцыі раённых улад на гэты конт, адказным выканаўцам увогуле і таленавітым майстрам з Відзаўскага каледжа ў прыватнасці, нашы вуліцы набываюць самабытны выгляд, які немагчыма зблытаць ні з чым іншым. Зона адпачынку “Брукоўка” і прылеглая да яе тэрыторыя, уключаючы пляж, ужо сталі своеасаблівай візітнай карткай Браслава. І работы там працягваюцца.

IMG_5836 (Small)Установы сацыяльнай сферы таксама падтрымліваюць агульнараённыя тэндэнцыі. Гімназія ўваходзіць у сотню лепшых адпаведных навучальных устаноў краіны, наша ЦРБ прызнана лепшай у вобласці і трэцяй — у рэспубліцы, раённая бібліятэчная сістэма і аб’яднанне музеяў таксама займаюць верхнія пазіцыі на п’едэстале Прыдзвіння.

А хто з аналагічных нам раёнаў можа пахваліцца такой колькасцю маштабных масавых мерапрыемстваў? “Браслаўскія зарніцы”, “Viva Braslav!”,Фестываль Віва Браслаў 2.Фота Гальляша Сялявы_ “Меч Брачыслава”, “Жывое неба Браслава” — гэтыя праекты, абсалютная колькасць з якіх — міжнародныя, ведаюць далёка за нашымі межамі.

 

0 023  

Працягваючы міжнародную тэму, нельга не адзначыць турызм, без якога немагчыма ўявіць гарманічнае развіццё нашага краю. Дзясяткі тысяч адпачываючых, у тым ліку з краін бліжняга і далёкага замежжа, сталі неад’емнай часткай нашай рэчаіснасці. На высокім узроўні ў нас і непасрэдна міжнароднае супрацоўніцтва: дзейнічаюць 16 дагавораў і 3 пратаколы паміж Браслаўскім раёнам і рэгіёнамі Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны, Эстоніі, Польшчы, Арменіі.

Нельга не ўзгадаць і нашых землякоў. На браслаўскай зямлі жылі спакон вякоў і жывуць цяпер 1працавітыя, таленавітыя і адданыя сваёй справе людзі. Лепшае пацверджанне таму — чатыры леташнія лаўрэаты ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны”.

Адным словам, наша малая радзіма не проста займае годнае месца
сярод дзясяткаў падобных рэгіёнаў Беларусі. Яна, яе людзі і нашы агульныя дасягненні даюць падставу сапраўды ганарыцца Браслаўшчынай. Памятайце пра гэта нават падчас цяжкасцей. Апошнія пройдуць, а цёплыя пачуцці ад прыналежнасці да роднай зямлі застануцца.

Вячаслаў Каладынскі.