Мікрабіёлаг Алена Пецюкевіч і лабарант хіміка-бактэрыялагічнага аналізу Валянціна Ермалёнак Браслаўскага філіяла ААТ “Глыбоцкі МКК” выконваюць адну з самых важных аперацый у нараджэнні сыру — уваходны кантроль малака. Менавіта яны вызначаюць сортнасць і кіслотнасць зыходнага прадукту, масавую долю тлушчу ў ім і адсуднасць антыбіётыка. Пастаянны кантроль дазваляе адабраць толькі якасную сыравіну для вырабу сыру і падтрымліваць марку экспартнай прадукцыі.
Тэкст і фота Веры Буланавай.