“Не пераступі праз мяжу дазволенага”

Здоровье

IMG_7953Не пераступі праз мяжу дазволенага” пад такой назвай у Ахрэмаўскай школе прайшоў круглы стол, на які былі запрошаны айцец Анатоль і ўрач-валеолаг ЦРБ Генадзь Швец.

Размова ішла з вучнямі 7 — 11 класаў. Урач нагадаў, што лепшай прафілактыкай хвароб з’яўляецца здаровы лад жыцця. Засяродзіў увгу Генадзь Рыгоравіч і на шкодных звычках, якія атручваюць арганізм. Асобна ен спыніўся на тэме наркаманіі, якая, на жаль, у апошні час становіцца актуальнай і на Браслаўшчыне. Школьнікі таксама паглядзелі жудасны фільм пра наркаманаў, накіраваны на прафілактыку пагубнай звычкі.

Айцец Анатоль, у сваю чаргу, нагадаў царкоўныя запаведзі і папрасіў дзяцей заўседы прытрымлівацца іх. Таксама ен расказаў пра Вялікі пост. Свяшчэннаслужыцель растлумачыў, што гэта час, калі трэба навучыцца ўстрымлівацца ў жаданнях і ўмець адмаўляць сабе.

  • Навучыўшыся адмаўляць саме ў “маленькіх” жаданнях, аднойчы адмовіцеся і ў “вялікіх” і не пераступіце мяжу дазволенага, — сказаў айцец Анатоль.

Тэкст і фота Вольгі Патаповіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *