Выстаўка. Гандаль на Браслаўшчыне

Выставки

IMG_0356Тэматычная выстаўка “Гандаль на Браслаўшчыне” адкрылася для наведвальнікаў у гісторыка-краязнаўчым музеі.

Экспазіцыя расказвае пра развіццё гэтай сферы на тэрыторыі нашага раёна. На ёй прадстаўлены грошы розных перыядаў, карткі спажыўца, членскія кааператыўныя кніжкі, дакументы і іншае. Работнікі музея падрыхтавалі шмат цікавых экспанатаў — вагі, лічыльнікі, гандлёвыя гіры і прамысловыя тавары. Асобнае месца займае куток спажыўца 70 — 80 гадоў, дзе дэманструюцца авоські і іншыя рэчы, якія можна было набыць у той час у браслаўскіх магазінах. Цікавасць выклікаюць і фотаздымкі гандлёвых будынкаў, іх унутранае ўбранства.

На здымку: куток спажыўца 70 — 80 гадоў.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *