Веснавая забарона на лоўлю рыбы

Актуальное

 

_Vstanovleno_vesnyano_litnyi_zaboronu_na_vilov_ribi_1_2014_07_10_05_32_54З мэтай стварэння найбольш спрыяльных умоў для веснавога нерасту рыбы ў Віцебскай вобласці з 10 красавіка па 8 чэрвеня ўключна ўводзіцца забарона на лоўлю рыбы. Ва ўказаны перыяд забараняецца прамысловая лоўля на ўсіх вадаёмах, за выключэннем лоўлі мігрыруючага вугра ў месцах, вызначаных Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Аматарская лоўля дазваляецца ў светлы час сутак з берага ці штучных збудаванняў, акрамя чыгуначных і іншых мастоў, плацін, ля шлюзаў, помпавых станцый, іншых гідратэхнічных аб’ектаў, у адносінах да якіх устаноўлены абмежаванні і забароны на гаспадарчую дзейнасць, на адлегласці бліжэй 50 м па абодва бакі ад межаў тэхнічных збудаванняў. Для лоўлі можна выкарыстоўваць вудачку з адным кручком або спінінг са штучнай прыманкай, аснашчанай адзінарным, двайным ці трайным кручком.

Памятайце, што дзеючымі правіламі паняцце ‘‘бераг’’ вызначана як частка сушы, якая непасрэдна прылягае да ўрэзу вады. А яшчэ ў новых правілах да 10 красавіка не забараняецца лоўля рыбы з плаўсродкаў.

Пры лоўлі абавязкова захоўвайце ўстаноўленыя прамысловыя памеры кожнага з віду рыб. У выпадку, калі колькасць вылаўленай рыбы, якая не дасягнула прамысловых памераў (так званы прылоў), складзе больш за 20% ад агульнай колькасці дадзенага віду, вінаватыя прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.

Кожнаму рыбалову дазваляецца злавіць не больш за 5 кг рыбы ў суткі і адной рыбіны, калі агульная вага з яе ўлікам перавысіць 5 кг. Гэтая норма ў час забароны распаўсюджваецца на ўсе вадаёмы.

Нагадваю, што, згодна з устаноўленым рэжымам НП ‘‘Браслаўскія азёры’’, аматарская лоўля ва ўказаны перыяд забаронена на штучных нерасцілішчах воз. Дрывяты.

Аматарская лоўля таксама забараняецца бліжэй за 50 м ад абазначаных прамысловых прылад, якія выкарыстоўваюцца для лоўлі вугра.

Віталь Буда, начальнік міжраённай інспекцыі АЖ і РС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *