Бітва інтэлектаў

Актуальное В свободное время

i (2)Нядаўна ў Шаркаўшчыне па ініцыятыве мясцовага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама райкама БРСМ прайшоў адкрыты міжраённы турнір эрудытаў “Брэйн-рынг” сярод працуючай моладзі.  Годна выступілі на ім і браслаўчане.

Такое інтэлектуальнае спаборніцтва ладзіцца не першы раз. “Брэйн-рынг” збіраў эрудытаў з ліку працоўнай моладзі ў Паставах, Глыбокім, на гэты раз аматараў гульні запрасіла да сябе Шаркаўшчына. З кожным годам колькасць удзельнікаў толькі расце. Сёлета каб высветліць, хто самы эрудыраваны, сабраліся каманды з 8 раёнаў: Браслаўскага, Мёрскага, Пастаўскага, Расонскага, Верхнядзвінскага, Докшыцкага, Глыбоцкага і гаспадары турніру з Шаркаўшчынскага.

Бескампрамісныя паядынкі эрудыраванай моладзі праходзілі па кругавой сістэме. Некалькі гадзін маладыя людзі спаборнічалі ў кемлівасці і спрыце розуму. Канкурэнцыя была не жартоўная, бо на конкурс сабраліся лепшыя інтэлектуалы. У выніку зборная каманда сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Браслаўскага раёна, а гэта 6 маладых людзей, заваявалі 2 месца, крыху саступіўшы эрудытам з Пастаўскага раёна.

Удзел у такім інтэлектуальным спаборніцтве даў магчымасць маладым людзям раскрыць свае здольнасці, пашырыць кругагляд, зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі і пасябраваць з моладдзю з іншых рэгіёнаў. Пераможцы атрымалі граматы, а лепшым падарункам для ўсіх удзельнікаў стаў канцэрт.

Таццяна Пятушка.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *