Спаборнічалі агітбрыгады

Акции, конкурсы, выступления Главное

IMG_5054 У актавай зале ЦДіМ 19 сакавіка прайшоў першы этап традыцыйнага спаборніцтва юных інспектараў дарожнага руху — конкурс агітбрыгад пад назвай “Моладзь за бяспеку дарожнага руху.

Прыняць удзел у ім пажадалі 6 каманд ЮІД з гімназіі, СШ №1, Відзаўскай, Слабодкаўскай, Ахрэмаўскай і Друйскай школ. Юныя памочнікі міліцыі, не адыходзячы ад канонаў агітбрыгады, у разнастайнай форме дэманстравалі свае ўменні прапагандаваць правілы бяспечных паводзін на дарозе. Пры гэтым усё ж найбольш ярка выглядалі, на думку журы, ЮІД, якія вулучыліся нетрадыцыйным падыходам. Каманда з СШ №1, напрыклад, падчас свайго выступлення ўжыла мультыплікацыйных “парушальнікаў” — міньёнаў, а з Відзаў — элементы брэйк-данса, з гімназіі — відэа- і фотаслайды. У такім парадку па суме балаў ім і дасталіся прызавыя месцы.

Наступны этап спаборніцтваў па веданні Правіл дарожнага руху і велаэстафеце пройдзе ў красавіку.

Тэкст і фота Казіміра Пятушкі.

На здымку: Каманда-пераможніца з членамі журы.