Новы начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама

Главное

IMG_9083У адпаведнасці з распараджэннем старшыні Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта па ўзгадненні з Віцебскім аблвыканкамам на пасаду начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама назначана Святлана Казіміраўна Лаўрыновіч.

Святлана Лаўрыновіч нарадзілася ў 1983 годзе ў в. Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна. Скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава па спецыяльнасці «Правазнаўства». Працавала машыністкай, загадчыкам канцылярыі Браслаўскага райвыканкама, загадчыкам сектара інфармацыйна-дакументацыйнага забеспячэння і кантролю за выкананнем дакументаў райвыканкама, галоўным спецыялістам кіравання справамі райвыканкама, загадчыкам сектара інфармацыйна-дакументацыйнага забеспячэння і кантролю за выкананнем дакументаў кіравання справамі райвыканкама.

Замужам, выхоўвае дваіх дачок.