Наехаў на пешахода

Происшествия

 
iПа інфармацыі АДАІ РАУС, днем 22 сакавіка на скрыжаванні па вул. Кастрычніка каля магазіна «Еураопт» аўтамабіль «Опель» наехаў на браслаўчанку 1932 г.н., якая рухалася па пешаходным пераходзе. Вадзіцель патлумачыў міліцыянерам, што не заўважыў бабулю, бо яна трапіла ў «сляпую зону агляду”. На шчасце, вадзіцель ехаў павольна і паспеў хутка зрэагаваць і затармазіць.  У выніку ДТЗ сталая жанчына атрымала нязначныя пашкоджанні: драпіны, сінякі і адмовілася ад шпіталізацыі.